Наталлі Басалыга прысудзілі 10 базавых велічынь

Справу разглядаў суддзя суда Мінскага раёна Аляксей Кропачаў. Падстава — заява адміністратаркі рэстарана «Поедем, поедим» пра абразу і наведвальніцы — пра хуліганства.

 

Наталля Басалыга на варце ў Курапатах. Фота Алены Ляшкевіч

Наталлю выклікалі ў суд за абразу адміністратаркі рэстарана «Поедем, поедим» Святланы Дубковай падчас канфлікта, што адбыўся 27 чэрвеня. Ужо ў ходзе працэса высветлілася, што разглядаецца таксама заява аб хуліганстве праз канфлікт Наталлі Басалыга з наведвальніцай рэстарана Юліяй Рыжэўскай. Суддзя прапаноўваў бакам прымірыцца. Наталля заявіла, што не лічыць сябе вінаватай і будзе падаваць сустрэчныя заявы за паклёп і ілжэсведчанне. 

Сведкам з боку абвінавачвання выступіў ахоўнік рэстарана «Поедем, поедим», вядомы абаронцам як Дзіма-Вадзім. Яго сапраўднае імя – Уладзімір Сантычын. Хадайніцтва Наталлі Басалыга аб выкліку ў якасці сведак Ганны Шапуцькі, Ніны Багінскай і супрацоўнікаў Дэпартамента аховы, што прыязджалі па выкліку ў рэстаран «Поедем, поедим» 27 чэрвеня, было адхілена.

У выніку Аляксей Кропачаў прысудзіў Наталлі штрафы па 5 базавых велічынь па кожнай з разгледжаных заяў. Базавая велічыня на сённяшні дзень складае 24,5 рублёў. Падтрымаць Наталлю Басалыга на паседжанне суда прыйшлі абаронцы Курапатаў Дзяніс Урбановіч і Аляксей Пракудовіч.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: