Наталля Дуліна: Ганьба, што моладзь ахвяруе свабодай за ўсіх

Экс-дацэнт МДЛУ, член асноўнага складу Каардынацыйнай рады Наталля Дуліна пракаментавала першы дзень суда над студэнтамі.
Наталля Дуліна, фота tut.by

Наталля Дуліна, фота tut.by

«Маладых людзей засоўваюць у турму, і робяць іх закладнікамі такога становішча, калі яны павінны стаць "папярэджаннем": глядзіце, мы будзем судзіць гэтых маладых людзей, і для вас гэта сігнал, каб вы не падымалі нос, таму што з вамі будзе тое ж самае», — мяркуе Наталля Дуліна.

 Вось як яна каментуе падзеі вакол суда над маладымі актывістамі:

— Студэнты, як і ўсё грамадства, паказвалі сваю нязгоду з вынікамі выбараў, але ніякіх экстрэмісцкіх дзеянняў не рабілі.

— Натуральна, усе мы ўнутры абураемся. Але гэта настолькі ганебна, што маладыя людзі, ім у сярэднім па 20 гадоў, і яны за нас за ўсіх павінны ахвяраваць сваім жыццём і сваёй свабодай.

— Калі б мы маглі проста замест іх пасядзець, я маю на ўвазе дарослых... Гэта ўжо не толькі азначае пераход чырвонай лініі дапушчальнай маралі, але гэта і ў рамках чалавецтва неймаверна, таму што чалавек не павінен «забіваць» сваіх дзяцей. А гэта псіхалагічнае забойства.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: