Наталля Радзіна заявіла, што ёй пагражаюць забойствам

На пошту галоўнаму рэдактару Charter97.org прыйшоў ананімны ліст з пагрозамі.
«Прастытутка Радзіна, мы дыхаем табе ў спіну, пачынай бздеть, брыдота нацысцкая! Табе засталося пару дзён, падла пятакалонная! Мы ўжо тут. Азірайся часцей», — гаворыцца ў лісце, які паступіў на электронны адрас рэдакцыі Charter97.org.

«Падобныя пагрозы раней паступалі ўвесь час, некаторы час іх не было, а цяпер вось зноў. У гэтай сітуацыі лічу гэта неабходным давесці да агульнага ведама. Ліст адрозніваецца па стылі і нахабстве. Я не баюся гэтых пагроз, буду працягваць працаваць як працавала. Упэўнена, што ў дэмакратычнай Польшчы знаходжуся ў бяспецы», — пракаментавала галоўны рэдактар ​​сайта Наталля Радзіна.


Паводле baj.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: