Наталлю Папкову, якая адбывае арышт, асудзілі яшчэ на 15 сутак

Сёння, 4 лістапада, у суд Наталлю Папкову даставілі з ізалятара часовага ўтрымання Ленінскага РАУС, дзе яна з 2 лістапада адбывае сем сутак адміністрацыйнага арышту.

Фота naviny.by

Брэсцкая актывістка Наталля Папкова асуджаная на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі „Марш абураных беларусаў 2.0” супраць сацыяльна-эканамічнай палітыкі ўладаў, што прайшла ў Мінску 21 кастрычніка.

Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Уладзімір Вялічкін, гэтае пакаранне прызначанае актывістцы 4 лістапада судом Ленінскага раёна Брэста, які прызнаў яе вінаватай на падставе ч. 3 арт. 23.34 КоАП.

Матэрыялы адміністрацыйнай справы ў дачыненні да Папковой былі накіраваныя з Мінска.

Сёння ў суд Папкову даставілі з ізалятара часовага ўтрымання Ленінскага РАУС, дзе яна з 2 лістапада адбывае сем сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі супраць беларуска-расейскіх ваенных вучэнняў „Захад-2017″, якая адбылася ў Менску 8 верасня. Гэты прысуд быў абвешчаны Папковой 2 кастрычніка судом Цэнтральнага раёна Менска”, — дадаў праваабаронца.

Папкова гэтую пастанову атрымала па пошце. На судзе ў сталіцы яна не прысутнічала.

Я лічу, што такія прысуды — мэтанакіраваны пераслед людзей, якія публічна выказваюць сваё стаўленне да дзейнай улады”, — заявіў праваабаронца.

Мінулай вясной Папкова ўдзельнічала ў некалькіх акцыях супраць дэкрэта „аб дармаедах”, і яе неаднаразова затрымлівала міліцыя. Пасля суды абвяшчалі ў дачыненні да актывісткі пастановы аб адміністрацыйным арышце. Акрамя таго, у сакавіку яе змясцілі на некалькі дзён у псіханеўралагічны дыспансер, каб, на думку Папковой, перашкодзіць ўдзелу ў наступных аналагічных акцыях.

4 красавіка Папкова была аштрафаваная на 460 рублёў за абразу супрацоўніка ІЧУ, а 19 красавіка суд Ленінскага раёна Брэста асудзіў актывістку на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, прызнаўшы яе вінаватай у непадпарадкаванні патрабаванню службовай асобы (арт. 23.4 КоАП). 

www.racyja.com



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: