Навальнага выклікалі да прыстава за адмову выдаліць фільм «Он вам не Димон». Яму зноў пагражае арышт

Апазіцыянер Аляксей Навальны паведаміў, што яго выклікалі да судовага прыстава для складання адміністрацыйных пратаколаў пра невыкананне судовага рашэння.
Фота: http://rusrand.ru

Фота: http://rusrand.ru

Па словах Навальнага, гаворка ідзе аб выкананні рашэнняў пра выдаленне матэрыялаў фільма «Он вам не Димон» па пазовах Алішэра Усманава і фонду «Соцгоспроект», а таксама бізнесмена Сяргея Міхайлава.

Палітык кажа, што яму пагражае адміністрацыйны арышт дзякуючы зменам у КоАП, якія дазваляюць арыштаваць на 10 сутак за невыкананне рашэння аб выдаленні або абвяржэнні інфармацыі, калі чалавек ужо быў аштрафаваны (Навальнага штрафавалі неаднаразова).

На думку Навальнага, «адмыслова пад фільм пра Дымона» змянілі і Крымінальны кодэкс: там з'явілася адказнасць за «злоснае невыкананне» рашэнняў чалавекам, якога ўжо пакаралі па вышэйзгаданым артыкуле КаАП. Па гэтым артыкуле чалавека могуць пасадзіць на год.

У 2017-2018 гады Аляксея Навальнага неаднаразова саджалі пад адміністрацыйны арышт па артыкулах аб парушэнні правілаў правядзення мітынгаў. У жніўні-кастрычніку ён правёў пад арыштам 50 сутак запар.


Паводле meduza.io

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: