«Нават карэньчыка не засталося». З Алеі славы ў Мінску таямніча знікла елка акцёра Гасцюхіна

Елка, пасаджаная народным артыстам Уладзімірам Гасцюхіным, знікла з Алеі славы. Алея знаходзіцца на бульвары Мулявіна, за філармоніяй.
«Нават карэньчыка не засталося — толькі сціплая ямачка», — піша «Народная Воля».

Як напісана на шыльдзе, дрэва было пасаджанае яшчэ ў 2017 годзе. Прычым знікла з Алеі славы толькі «елка Гасцюхіна».

Выданне мяркуе, што гэта можа быць звязана з нядаўнім скандальным інтэрв'ю артыста расійскаму інфармагенцтву. Даем некаторыя цытаты з яго.

«Я рускі, я вяду ў Беларусі палітыку рускага чалавека. Яны мяне ненавідзяць, гэтыя нацысты: праходзяць часам, шыпяць, яны могуць мяне справакаваць на што-небудзь — і такое было», — казаў Гасцюхін у гэтым інтэрв'ю. Ён заявіў, што пры змене ўлады яму давядзецца з'язджаць з Беларусі, а то яго «заб'юць проста».

Нагаварыў актор і на пісьменніка-франтавіка Васіля Быкава: «[У 1990-я] русафобія ў Беларусі паднялася проста на высокі ўзровень! Людзі, якіх я ведаў, з якімі сябраваў, раптам пераабуліся ў паветры і сталі "нацыкамі". Калі пісьменнік Васіль Быкаў заявіў, што "ваяваў не на тым баку", то ён перастаў для мяне існаваць».

З павагай адзываўся пра Сталіна: «Да Сталіна стаўлюся вельмі добра. Я зараз вельмі шмат даведаўся, бо адкрыты архівы! Але яны працягнуць балбатаць пра 20-30 мільёнаў, пра гэтага Салжаніцына. Паставілі помнік яму… Усё хлусня, у Салжаніцына — хлусня на хлусні, гэта наогул ілжывы ідал! Калі б я раней гэта ведаў…»

У 1995-м Гасцюхін агучыў агітацыйны фільм Юрыя Азаронка «Дзеці хлусні», у якім у чорным святле паказвалася гісторыя нацыянальнай сімволікі і які быў скіраваны супраць «Беларускага Народнага Фронту».

Паводле «Еўрарадыё».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: