Наведвальнікі «Поедем, поедим» учынілі бойку з абаронцамі Курапатаў

Пра гэта «Новаму Часу» паведаміла грамадская актывістка Ганна Шапуцька са спасылкай на Дзяніса Урбановіча.
«Патэлефанаваў Дзяніс Урбановіч і сказаў, што зараз каля рэстарацыі адбываецца бойка. Прыехалі нейкія агрэсіўныя наведвальнікі, сталі чапляцца, правакаваць, парвалі куртку яму, Севярынцу. Сказаў, што там шмат міліцыі і што больш не можа размаўляць», — распавяла Ганна Шапуцька.

Актывіст Дзмітрый Казакевіч вёў стрым:


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-10-31 21:00:37
Уж полночь близится, а Германа все нет...

Як сёння памятаю было, ішлі ў снежні ў лес па грыбы з вайсковай лапаткай двоя бел-чырвона-белых змагароў за дзень да прэзідэнцкіх выбараў-2010. Падыйшлі да іх вясёлыя не бел-чырвона-белыя хлопцы і спыталі: "А чаго гэты вы тут ля нашай рэстарацыі ходзіце па грыбы з лапаткай?" Слова за слова, тое ды сёе і... суд. Не бел-чырвона-белы. Дык тым змагарам з ваеннай лапаткай даў суд тэрмін, а аднаму з іх потым тапкам па фэйсу на зоне дасталася. Ў якасці прэміяльных. А тыя не бел-чырвона-белыя рабяты паехалі сабе спакойна ў рэстарацыю, здаецца, паедзем і паядзім. Кажуць і сёння яны ж туды прыйшлі. Відаць ізноў нехта з б-ч-б пайшоў у лес з ваеннай лапаткай. Людзі кажуць гэта халодная зброя. Дый на дварэ не харкае лета. Уж полночь близится, а Германа все нет...
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: