«Навошта гэта сатанінскае зневажанне?»

Прадстаўнікі каталіцкай і праваслаўнай цэркваў у Беларусі аб дзеяннях сілавікоў на Плошчы пераменаў.


"Дарагія мае сябры! Усе мы добра ведаем і бачым, што адбываецца ў нашай любімай Беларусі.

Гвалт, катаванні, прыніжэнне чалавечай годнасці, агрэсія з боку дзяржаўных сілавых структур у дачыненні да мірных грамадзян нашай краіны.

Сённяшнія паводзіны сілавікоў паказваюць рост страху і боязі дзяржаўнай улады ў дачыненні да беларускага народа.

Разбурэнне Народнага мемарыяла, які з'явіўся на месцы брутальнага захопу рамана Бандарэнкі, было чарговай спробай знішчыць усё тое высакароднае, чыстае светлае, што ёсць у нашых людзях.

Арышты вялікай колькасці мірных грамадзян павінны напалохаць астатніх", — напісаў Генеральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі, біскуп Юрый Касабуцкі на сваёй старонцы ў Facebook.

Ён заклікаў маліцца за ўмацаванне духу і мужнасці народа і  «не забываць далучаць да малітвы інтэнцыю аб раскаянні для тых, чые рукі замазаныя крывёю чалавечай».

"Не разумею, навошта гэта здзек над партрэтамі забітага, над кветкамі ў яго памяць, навошта гэта сатанінскае зневажанне лампад і абразкоў, барацьба з імправізаваным мемарыялам у двары яго дома, уздоўж дарог? У чым сэнс? Не ўзгоднена, так? А вось такія паводзіны і стаўленне — гэта ўзгоднена? З кім?" — напісаў прэс-сакратар Беларускай праваслаўнай царквы Сяргей Лепін.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: