Навукоўцы патлумачылі, чым пагражае няправільнае выкарыстанне антысептыкаў

Злоўжыванне антысептыкамі і няправільнае выкарыстанне антыбіётыкаў можа прывесці да антымікробнай рэзістэнтнасці, піша The Conversation.



Супрацьмікробныя прэпараты (у тым ліку антыбіётыкі, антыпротазойныя, супрацьвірусныя і супрацьгрыбковыя) важныя для нашага здароўя. Яны дапамагаюць змагацца з інфекцыямі, асабліва пры слабай імуннай сістэме. Аднак некаторыя арганізмы (напрыклад, бактэрыі) могуць змяняцца або мутаваць пасля ўзаемадзеяння з антымікробным сродкам. Гэта дазваляе ім супрацьстаяць лекам, прызначаным для іх знішчэння. Па меры таго як прымяненне супрацьмікробных прэпаратаў і злоўжыванне імі становяцца ўсё больш распаўсюджаным, колькасць рэзісцэнтных штамаў павялічваецца. Інфекцыі, якія калісьці лячыліся, становяцца больш небяспечнымі для жыцця.

Працэсы, якія прыводзяць да ўстойлівасці мікраарганізмаў да супрацьмікробных прэпаратаў, разнастайныя. Адзін шлях — праз мутацыю. Некаторыя ўзнікаюць пасля пашкоджання ДНК бактэрый. Гэта можа адбывацца натуральным чынам падчас рэплікацыі клетак або пасля ўздзеяння генатаксічных хімічных рэчываў, якія пашкоджваюць ДНК клеткі. Другі шлях — калі адны бактэрыі набываюць устойлівыя гены ад іншых бактэрый.

Мы звычайна (і правільна) звязваем устойлівасць да супрацьмікробных прэпаратаў з няправільным выкарыстаннем лекаў, напрыклад, антыбіётыкаў: чалавек не праходзіць увесь курс лячэння або ігнаруе інтэрвалы штодзённых доз. Абодва з гэтых варыянтаў павялічваюць верагоднасць выжывання і размнажэння найбольш устойлівых штамаў бактэрый у папуляцыі.

Але бактэрыі таксама могуць набываць устойлівасць пасля недарэчнага або празмернага выкарыстання пэўных хімічных рэчываў, у тым ліку сродкаў, якія чысцяць. Іх развядзенне або неэфектыўнае выкарыстанне можа забяспечыць выжыванне найбольш устойлівых штамаў, што ў канчатковым выпадку прыводзіць да росту іх агульнага супраціву.

Горш за ўсё тое, што "эксперты" ў інтэрнэце і сацсетках даюць парады па стварэнні самаробных сродкаў для рук, якія чысцяць і дэзінфікуюць і якія, як яны сцвярджаюць, могуць забіць вірус. У большасці гэтых прадуктаў няма даказанай эфектыўнасці. Таксама не ўлічваюцца магчымыя пабочныя эфекты ад іх выкарыстання. Дакладна вядома толькі тое, што многія з такіх хатніх «прадуктаў» утрымліваюць інгрэдыенты (напрыклад, спірт) з антыбактэрыйнымі ўласцівасцямі — а значыць, маюць магчымасць уплываць на антымікробную рэзістэнтнасць.

Якія памылкі нельга дапускаць пры выкарыстанні антысептыкаў

Агульнымі "інгрэдыентамі" многіх сродкаў, якія чысцяць і дэзінфікуюць, з'яўляюцца спірты, чацвярцічныя аммоніевыя злучэнні, фенолы, перакіс вадароду, павярхоўна-актыўныя рэчывы, бензалконія хларыд і трыклазан. Выкарыстанне некаторых з гэтых злучэнняў ужо было звязана з павелічэннем устойлівасці да супрацьмікробным прэпаратаў. Таму важна выкарыстоўваць прадукты з такімі злучэннямі, дакладна прытрымліваючыся інструкцыі.

Ставіцеся да іх гэтак жа, як да лекаў, якія адпускаюцца па рэцэпце. Уважліва прачытайце інструкцыі, так як любое адхіленне можа зрабіць іх неэфектыўнымі. Пазбягайце развядзення або спалучэння гатовых прадуктаў з іншымі.

Паводле  health.tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: