Навукоўцы распавялі як сімптомы каронавіруса развіваюцца па днях

Назіраючы за хворымі на каронавірус, лекары выявілі некалькі заканамернасцяў у развіцці сімптомаў, піша BusinessInsider. У выданні сабралі інфармацыю пра тое, як хвароба развіваецца дзень за днём — на прыкладзе вялікай групы пацыентаў у Кітаі.


Па даных Цэнтраў па кантролі і прафілактыцы захворванняў (ЗША), да 40% выпадкаў каронавіруса пройдуць бессімптомна.

Тыя, хто хварэе з сімптомамі, у першы дзень паведамляюць пра гарачку і кашал. Ужо пасля часцяком дадаюцца боль у горле, галаўны боль, болі ў цягліцах, млоснасць ці дыярэя (хоць у цяжкіх выпадках страўнікава-кішачныя праблемы могуць з'явіцца раней), страта нюху. У большасці з іх сімптомы праходзяць праз адзін-два тыдня, хоць некаторыя могуць захавацца на больш доўгі прамежак часу.

Сярод сімптаматычных выпадкаў толькі 15% становяцца цяжкімі або крытычнымі. На пяты дзень у пацыентаў з цяжкай формай хваробы звычайна з'яўляецца цяжкасць дыхання — адзін з адметных сімптомаў каронавіруса. У сярэднім на сёмы дзень з моманту праяўлення сімптомаў пацыенты ва Ухані траплялі ў бальніцу. Выпісваліся яны праз адзін-два тыдня — або праз чатыры тыдні, калі аказваліся на ШВЛ.

Пацыенты з цяжкай формай захворвання (5%) на 12-ы дзень маглі апынуцца на ШВЛ, у некаторых з іх прыкладна на 15-ы дзень маглі ўзнікнуць праблемы з сэрцам ці ныркамі. Сярэдні тэрмін знаходжання ў бальніцы ў Вэньчжоу склаў 27 дзён.

Сярод сімптомаў, да якіх трэба ставіцца з найбольшай насцярожанасцю, урач-інфекцыяніст Меган Кофе, якая аналізавала дадзеныя даследаванні, назвала абцяжаранасць дыхання. Яна таксама параіла тым, хто выпісаўся з бальніцы, разлічваць на прыкладна месяц да поўнага аднаўлення.

Паводле tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: