Навукоўцы выявілі новы сімптом каронавіруса

Рэдкі сімптом каронавіруса выявілі навукоўцы, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на «Известия».
Гэтым сімптомам з'яўляецца пачырваненне вачэй. Навукоўцы прыйшлі да высновы, што вірус можа аказваць уплыў на паверхню вока ў невялікага працэнта людзей, якія заразіліся.

Разам з тым адзначаецца, што дадзеная з'ява можа быць прыкметай і звычайнага кан'юктывіту. Лекары раяць звяртацца да лекараў, калі разам з іншымі прыкметамі каронавіруснай інфекцыі назіраецца пачырваненне вачэй.

Нагадаем, з пачатку ўспышкі захворвання на планеце пацверджана больш за 2,3 млн выпадкаў, з іх смяротных 158 тысяч, акрыяння звыш 586 тысяч. Такія дадзеныя онлайн-маніторынгу Даследчага цэнтра сістэмных навук і інжынерыі (CSSE) універсітэта Джонса Хопкінса (ЗША).

У Беларусі па стане на 18 красавіка на стацыянарным лячэнні заставаліся 3 282 чалавекі, ачунялі і выпісаныя 458 пацыентаў. Па 510 людзям праводзіцца ўдакладняючая дыягностыка. Усяго правялі больш 92,7 тысяч тэстаў, для чаго задзейнічаны 25 лабараторый.

minsknews.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: