Навукоўцы высветлілі, што 18 існуючых лекаў можна ўжываць пры COVID-19

Даследнікі з ЗША выявілі, што 18 лекавых прэпаратаў, распрацаваных для лячэння розных захворванняў, могуць таксама прымяняцца для лячэння каронавіруса, гаворыцца ў паведамленні медыцынскай школы Бостанскага універсітэта (BUSM), піша Інтерфакс.

"Прынамсі 18 лекаў клінічна адобраных лекаў (распрацаваных першапачаткова для іншых медыцынскіх станаў і захворванняў) могуць быць патэнцыйна выкарыстаныя для лячэння COVID-19", — адзначае BUSM.

Навукоўцы таксама прадставілі першую карту малекулярных рэакцый клетак лёгкіх чалавека на заражэнне SARS-CoV-2. "Аб'яднаўшы біяінжынерныя альвеялярные клеткі чалавека са складанай высокадакладнай мас-спектраметрычнай тэхналогіяй, даследчыкі BUSM вызначылі бялкі-гаспадары і шляхі ў клетках лёгкіх, узроўні якіх змяняюцца пры заражэнні SARS-CoV-2, што дае ўяўленне пра захворванне", — удакладняецца ў паведамленні.

У працы таксама ўдзельнічалі навукоўцы Нацыянальнай лабараторыі новых інфекцыйных захворванняў (NEIDL), цэнтра рэгенератыўнай медыцыны (CReM) і Цэнтра сеткавай сістэмнай біялогіі (CNSB).

Яны выявілі, што SARS-CoV - 2 прыводзіць клеткі лёгкіх у "беспарадак", выклікаючы анамальныя змены колькасці бялку і частаты фасфаралявання (аднаго з відаў мадыфікацыі бялку, які часта рэгулюе яго актыўнасць) бялку ўнутры гэтых клетак.

"Гэтыя анамальныя змены дапамагаюць вірусу размнажацца і ў канчатковым выніку разбураць клеткі. Знішчэнне інфіцыраваных клетак можа прывесці да шырокага пашкоджання лёгкіх", — гаворыцца ў паведамленні.

Па дадзеных даследчыкаў, як толькі SARS-CoV - 2 трапляе ў клеткі лёгкіх, ён хутка пачынае выкарыстоўваць асноўныя рэсурсы клеткі, якія неабходныя для нармальнага росту і функцыянавання клеткі.

"Вірус выкарыстоўвае гэтыя рэсурсы для распаўсюджвання, пазбягаючы нападаў імуннай сістэмы арганізма. Такім чынам, утвараюцца новыя вірусы, якія пасля пакідаюць знясіленыя і сур'ёзна пашкоджаныя клеткі лёгкіх, пакідаючы іх на самазнішчэнне. Гэтыя новыя вірусы затым заражаюць іншыя клеткі, дзе той жа цыкл паўтараецца", — прыводзяцца ў паведамленні словы прафесара біяхіміі BUSM Эндру Эмілі.

Даследчыкі вывучылі альвеялярныя клеткі лёгкіх у перыяд ад аднаго да 24 гадзін пасля заражэння SARS-CoV-2, каб зразумець, якія змены адбываюцца ў іх адразу (праз адзін, тры і шэсць гадзін пасля інфікавання), і якія — пазней (праз 24 гадзіны пасля заражэння).

Заым гэтыя змены параўноўвалі з неінфікаванымі клеткамі. Усе бялкіі з інфікаваных і неінфікаваных альвеялярных клетак, якія адпавядаюць розным часовым кропкам, былі вынятыя і пазначаныя унікальнымі пазнакамі штрых-кадавання, так званымі "тандэмнымі пазнакамі масы". Гэтыя пазнакі, якія могуць быць дакладна выяўленыя толькі з дапамогай мас-спектрометра, дазваляюць надзейна колькасна вызначаць ўтрыманне бялку і фасфаралявання ў клетках.

"Нашы вынікі паказалі, што ў параўнанні з нармальнымі / неінфіцікаванымі клеткамі лёгкіх, клеткі лёгкіх, інфікаваныя SARS-CoV-2, паказалі драматычныя змены ў колькасці тысяч бялкоў і падзеях фасфаралявання", — адзначае прафесар паталогіі і лабараторнай медыцыны BUSB і дырэктар CReM Даррелл Коттон.

Удакладняецца, што вірус SARS-CoV-2 выклікае значную колькасць гэтых змяненняў ужо праз гадзіну пасля заражэння і закладвае аснову для поўнага захопу клетак лёгкіх гаспадара.

Аднак, што гэта за 18 лекаў, якія можна выкарыстоўваць для лячэння ковід-19, не ўдакладняецца.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: