Навуку — у бары

У гэтую пятніцу, 5 кастрычніка, у Мінску пройдзе першы Science Bar Hopping. Слухачы даведаюцца цікавыя факты ў розных галінах навукі, ад астрафізікі да культуралогіі, экалогіі, IT або навукі пра мозг у нефармальнай і цёплай атмасферы бара, віна і размоў.
Выява носіць ілюстрацыйны характар

Выява носіць ілюстрацыйны характар

У барах 4-4-2, Жеваный крот, На дне, Z bar і ў арт-прасторы Ok 16 будуць выступаць маладыя навукоўцы з Германіі, Расіі, Украіны і Беларусі. Мерапрыемства будзе праходзіць на англійскай і рускай мовах.

Апроч таго ў суботу, 6 кастрычніка, у Ок 16 пройдзе сусветна вядомы навукова-папулярны батл Science Slam! Маладыя навукоўцы з Германіі, Расіі, Украіны і Беларусі на працягу 10 хвілін будуць распавядаць пра вынікі сваіх даследаванняў, а гледачы апладысментамі выберуць лепшага спікера. Выступленні будуць на англійскай і рускай мовах.

Мерапрыемствы праходзяць у межах нефармальнай канферэнцыі Barcamp 3—6 кастрычніка 2018 года пры падтрымцы Brains and Bridges e. V. і Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі сумесна з Цэнтрам выяўленчага і медыя мастацтва «Новая культурная ініцыятыва» пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі.

Barсamp — гэта мерапрыемствы ў фармаце, які вызначаюць самі ўдзельнікі. Мэта — стварыць платформу для зносін і абмена ведамі без строгіх рамак і ўмоў. Barсamp праходзіць у многіх краінах ад ЗША да Расіі, але ў Беларусі ён адбудзецца ў першы раз.

Удзел будуць прымаць маладыя даследчыкі, журналісты і арганізатары з Беларусі, Германіі, Украіны і Расіі, якія займаюцца альтэрнатыўнымі адукацыйнымі праектамі і жадаюць падзяліцца сваім вопытам. 

Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: