Назіральнікі працягваюць маніторынг адміністратыўных працэсаў

Група назіральнікаў 1 ліпеня правяла маніторынг дзесяці звычайных судовых паседжанняў па справах аб адміністратыўных правапарушэннях. 



Суды праводзіліся у судзе Кастрычніцкага раёна г. Мінску ў працэсах па дачыненні да Каменюка С.С, Маркавай Е.В., Гладзько М.В. , Апановіча В.В., Баклая К.А., Махнача А.С., Барцэвіча К.Г., Кудзіна В. А., Уладзько А. У. і  Аліева.

Падчас маніторынгу назіральнікі зазначылі пэўныя  парушэнні. Так,  на адным з адміністратыўных  працэсаў (суддзя Лапко Максім),  дзе разглядалася справа з удзелам грамадзяніна Кітая, суддзя адмовіў у прысутнасці трэціх асоб, без тлумачэння  прычыны, чым парушыў арт. 114 Канстытуцыі РБ  “Разбор спраў ва ўсіх судах адкрыты”.

Падчас разгляду спраў у дачыненні да 9 грамадзян суддзя Чайко Кацярына не прадставілася ў слуханні, а сам працэс, у сярэднім, доўжыўся каля 1,5 хвіліны. Таксама вышэйназваная суддзя дазваляла сабе надаваць афарбоўку і ўласную ацэнку здзейсненаму правапарушальнікамі. Інфармацыя пра адміністратыўныя працэсы адсутнічала на інфармацыйных стэндах судоў.

Ні ў адным з працэсаў не былі зачытаныя правы і абавязкі абвінавачаных, не зачытвалі таксама пісьмовыя матэрыялы справы, дэ-факта праводзілі скарочаны парадак судовага пасяджэння (без тлумачэння працэдуры і наступстваў гэтага), не зачытвалі пастанову аб адміністратыўным правапарушэнні, а толькі прымалі рашэнне пра санкцыю на месцы; не тлумачылі працэдуру абскарджання пастаноў.

Таксама ў нібыта адкрытым судовым пасяджэнні не былі агучаны артыкулы Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, па якіх прыцягваюцца грамадзяне. Ні ў адным з працэсаў не прысутнічалі сведкі з боку абвінавачвання (супрацоўнікі міліцыі).

Усе заўвагі да працэсуальных працэдур назіральнікі пазначылі ў кнізе скаргаў і прапаноў.

spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: