Назіральнікі з'ехалі, пачалася зачыстка. Расклад судоў на снежань

Пасля «вакханаліі» перадвыбарчай, падобна, у Беларусі пачынаецца вакханалія судовая. Праваабаронцы сабралі звесткі пра адміністрацыйны пераслед удзельнікаў акцый, якія адбываліся пад час выбарчай кампаніі і тых, хто нейкім чынам спрабаваў паўдзельнічаць у выбарчым фарсе, піша spring96.org.

Ілюстрацыйнае фота


2 снежня.

Дзяніс Красачка, за ўдзел у перадвыбарчым пікеце, які палічылі несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам, 8 лістапада на пл. Свабоды ў Мінску, складзены пратакол па арт. 23.34 КаАП. Суд Першамайскага раёна г. Мінска. Пачатак у 11.30.

Ніна Багінская, суд Першамайскага раёна г. Мінска. Пачатак у 11.30.

5 снежня.

Наста Гусева, за ўдзел ў "Сустрэчы свабодных людзей" на плошчы Свабоды ў Мінску 16 лістапада складзены пратакол па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Суд Цэнтральнага раёна Мінска. Пачатак — 9.15;

Павел Севярынец, за ўдзел ў "Сустрэчы свабодных людзей" на плошчы Свабоды ў Мінску 16 лістапада складзены пратакол па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Суд Цэнтральнага раёна Мінска. Пачатак — 9.15;

Андрэй Кудзік, за ўдзел у акцыі-шэсці 16 лістапада "Сустрэча вольных людзей", складзўены пратакол па арт. 23.34 КаАП. Суд Цэнтральнага раёна Мінска. Пачатак — 9.15;

6 снежня.

Наста Гусева, за ўдзел у неснкцыянаваным масавым мерапрыемстве складзены пратакол па арт. 23.34 КаАП). Суд Маскоўскага раёна Мінска. Пачатак — 10.15;

9 снежня.

Пётр Маркелаў, з'яўляўся даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты Станіслава Шашка, які балатаваўся ў Мінску ў Палату Прадстаўнікоў па Паўднёва-Заходняй выбарчай акрузе № 99. Складзеныя 2 пратаколы: арт. 17.1 (дробнае хуліганства), арт. 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў). Суд Маскоўскага раёна Мінска, пачатак у 10-00.

10 снежня.

Андрэй Сліж, за удзел у несанкцыянаваным пікеце кандыдата ў дэпутаты Паліны Шaрэнда-Панасюк падчас парламенцкай кампаніі складзены пратакол па ч.3 артыкула 23.34 КаАП. Суд Ленінскага раёна Брэста.

12 снежня.

Аляксандр Марачэўскі, за удзел у несанкцыянаваным пікеце кандыдата ў дэпутаты Паліны Шaрэнда-Панасюк падчас парламенцкай кампаніі складзены пратакол па ч.3 артыкула 23.34 КаАП. Суд Ленінскага раёна Брэста;

Алена Шабуня, за сюжэт на тэму выбараў для тэлеканала “БелСат” складзены пратакол паводле артыкула 22.9 КаАП (парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі). Суд Віцебскага раёна.

Зміцер Лупач, за сюжэт на тэму выбараў для тэлеканала “БелСат” складзены пратакол паводле артыкула 22.9 КаАП (парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі). Суд Віцебскага раёна.

Па звестках праваабаронцаў “Вясны”, позвы для складання пратаколаў адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 23.34 КаАП за ўдзел у перадвыбарчых мітынгах і іншых масавых мерапрыемствах па стане на 30 лістапада атрымалі:

Ірына Халіп (2 снежня выклікаюць у Цэнтральны РУУС Мінска для складання пратакола па арт. 23.34 КаАП);

Андрусь Войніч (складзены пратакол па арт. 23.34 ч.1 КаАП);

Зміцер Казлоў (частка 1 арт. 23.34 ч.1 КаАП);

Леанід Кулакоў (частка 3 арт. 23.34 КаАП);

Наталля Саматыя (атрымала па пошце пратакол за 16.11.2019);

Міхаіл Чамурака (Былы кандыдат у дэпутаты з Дуброўна. Складзены пратакол па арт 23.4 КаАП (непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі).

Нагадаем, 29 лістапада Суд Полацкага раёну і г. Полацка вынес пастанову аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе арышту на 15 сутак грамадскаму актывісту Алесю Круткіну. На сваёй старонцы ў Facebook ён змясціў рэпост, дзе ўтрымліваліся словы: "Нам трэба дзейнічаць смела і рашуча. 15 лістапада, 18:00, Кастрычніцкая плошча. Гаворка ідзе пра "Сустрэчу свабодных людзей".


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: