Назіральнікі, затрыманыя ўчора, дагэтуль не выходзяць на сувязь

Пасля завяршэння выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у Мінску 11 верасня быў затрыманы назіральнік кампаніі незалежнага назірання «Права выбару» Леанід Кулакоў.  

Актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Леанід Кулакоў.

Актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Леанід Кулакоў.



Пры падліку галасоў на ўчастку №626 108-й Каліноўскай выбарчай акругі. Кулакоў здымаў факты фальсіфікацый пратаколу галасавання.

«Ён зафіксаваў на мабільны тэлефон рэальныя лічбы на выбарах у Палату прадстаўнікоў па акрузе, дзе балатаваўся першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч», — сказаў прэс-службе «Права выбару» кіраўнік штаба Губарэвіча Алесь Славінскі.

Леанід Кулакоў паспеў паведаміць, што сябра ўчастковай камісіі агучыла шэптам адну лічбу галасавання за Губарэвіча, а ў пратакол была ўнесеная іншая.

Пасля галасавання Кулакоў і яго калега Мая Навумава былі затрыманыя і дастаўленыя меркавана ў РУУС Першамайскага раёна. У дадзены момант тэлефон Леаніда Кулакова адключаны.


spring96.org



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: