Названы самыя папулярныя выспы, куды лётаюць беларусы

У спісе папулярных кірункаў сярод падарожнікаў з Беларусі апынуліся Балі, Шры-Ланка, Куба, Мальдывы і Дамініканы, сведчаць дадзеныя Aviasales.by.
Эксперты турыстычнага сэрвісу прааналізавалі браніраванні авіябілетаў у 2019 годзе і склалі рэйтынг запатрабаваных трапічных маршрутаў. У першую чаргу з Мінска вандроўцы лёталі на Балі, за 1600 рублёў у абодва бакі.

На другім па папулярнасці месцы апынулася Шры-Ланка, куды пералёт каштаваў у сярэднім 1230 рублёў. Пры гэтым попыт на востраў вырас на 17%, а кошт стаў даступней на 10%. Турысты распавядаюць, што з’язджаюць на востраў дзеля спакою і аюрведычных практык.

Трэці радок рэйтынгу запатрабаваных сярод беларусаў выспаў заняла Куба. Кошт авіяпадарожжа туды-назад у 2019 годзе склаў у сярэднім 1480 рублёў.

Далей — Мальдывы, куды з Мінска турысты лёталі ў сярэднім за 1500 рублёў. Сістэма астравоў у Індыйскім акіяне прыцягвае беларусаў магчымасцю на час цалкам забыцца пра руціну і пагрузіцца ў адпачынак з галавой.

Трохі даражэй каштаваў адпачынак у іншай папулярнай трапічнай краіне — Дамініканскай рэспубліцы, у сярэднім 1750 рублёў за квіток туды-назад.

Пры гэтым, самымі раскошнымі выспамі, куды адпраўляюцца беларусы, апынуліся Сейшэлы. Сярэдняя цана авіябілетаў з Мінска складае 2200 рублёў. Аднак вандроўцы адзначае, што Сейшэлы — выдатнае месца для асаблівай паездкі, напрыклад, для мядовага месяца.

Паводле thinktanks.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: