Названыя лаўрэаты прэміі ў галіне абароны правоў чалавека за 2015 год

16 снежня, у Дзень салідарнасці з палітзняволенымі, сайт charter97.org назваў лаўрэатаў прэміі ў галіне абароны правоў чалавека за 2015 год. 



baj.by


Сярод лаўрэатаў  шэф-рэдактарка “Народнай волі”, намесніца старшыні ГА “БАЖ” Святлана Калінкіна.

“Адзін з найлепшых журналістаў Беларусі Святлана Калінкіна і ва ўмовах жорсткай цэнзуры СМІ застаецца вернай прафесіі. Яе ацэнкі сумленныя і справядлівыя, яе словы жорсткія, але дакладныя, таму трапіць пад вострае пяро журналісткі баяцца ўсе – і чыноўнікі, і апазіцыянеры. Прэмія Святлане Калінкінай уручаецца «За асабістую мужнасць», таму што заставацца прыстойнымі чалавекам і сапраўды незалежным журналістам ва ўмовах дыктатарскай Беларусі падобна да подзвігу”,  піша сайт.

Легендарны беларускі гурт «Крамбамбуля» ўзнагароджваецца Нацыянальнай прэміяй у намінацыі «За смеласць у творчасці». Культавы музыка Лявон Вольскі разам з таленавітымі калегамі Паўлам Аракелянам, Алесем Мышкевічам, Паўлам Мамонывым, Андрэем Якубчыкам, Паўлам Трыпуцем і іншымі прадставілі ў гэтым годзе свой апошні альбом «Чырвоны штраль», які стаў сапраўдным «беларускім партызанскім маніфестам». Група трапіла ў «чорны спіс» забароненых у Беларусі каманд, але застаецца, як выказаўся Лявон Вольскі, «светлым промнем у змрочнай беларускай гісторыі». Прыхільнікі гурта спадзяюцца, што заява аб роспуску «Крамбамбулі» з'яўляецца партызанскім манеўрам, і яна застанецца на перадавой беларускага музычнага фронту.

Лідэр беларускіх анархістаў Ігар Аліневіч прав`ў у турме пяць гадоў. Прайшоўшы праз катаванні, здзекі і катаржныя ўмовы беларускай пенітэнцыярнай сістэмы, анархіст не змяніў прынцыпам і захаваў у сабе чалавека. А яшчэ напісаў у турме кнігу «Еду ў Магадан» аб беларускім Гулагу XXI стагоддзя. Гэтую кнігу варта прачытаць кожнаму, каб зразумець сутнасць Лукашэнкі  яго баязлівасць, подласць і метады кіравання дзяржавай.

Вулічны пратэст студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ледзь не давёў да інфаркту не толькі рэктарат галоўнага вну, але і ўсё беларускае кіраўніцтва. На працягу двух дзясяткаў гадоў ўлады душылі любыя пратэсты, у тым ліку студэнцкія, шляхам арыштаў, выключэнняў з універсітэтаў і звальненняў з працы іх удзельнікаў. Але, скарыстаўшыся тым, што, нягледзячы на ўсе гэтыя злачынствы, лукашэнкаўская Беларусь уключаная ў Балонскі працэс, студэнты БДУ вырашыліся на барацьбу за свае правы. Хартыя-97 узнагароджвае іх Нацыянальнай прэміяй у намінацыі «За асабістую мужнасць».

Нацыянальная прэмія за абарону правоў чалавека была заснаваная Хартыяй-97 у 1998 годзе.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: