«Не 19 за тры месяцы, а 33 за тыдзень». У BySol распавялі пра звальненні сілавікоў у Гродзенскай вобласці

Вадзім Сіняўскі, кіраўнік упраўлення ўнутраных спраў па Гродзенскай вобласці заявіў, што ў іх з дня выбараў звольніліся 19 чалавек па розных прычынах. Але толькі ў той тыдзень у BySol атрымалі 33 заяўкі з Гродна, паведаміў 11 лістапада сузаснавальнік Фонду Яраслаў Ліхачэўскі на канферэнцыі прэс-клуба Беларусі, піша hrodna.life.

"Улады працягваюць хлусіць і добра, што іх можна злавіць за руку", — пракаментаваў Яраслаў Ліхачэўскі.

Усяго ад сілавікоў у Беларусі яны атрымалі 461 заяўку за ўвесь час. Гэта тыя людзі, якія запоўнілі заяўку, далучылі заяву аб звальненні і запісалі відэазварот.

— Гэта толькі частка з звольненых сілавікоў. Частка з іх, асабліва ў малых гарадах, запалоханая, баяцца запісваць звароты. Хтосьці празамбаваны прапагандай, што гэта грошы замежных лялькаводаў, а не салідарных беларусаў. Рэальная лічба у некалькі разоў большая.

3 лістапада ў BySol паведамілі аб спыненні прыёму заявак ад звольненых сілавікоў. Яны вырашылі, што тры месяцы — дастатковых тэрмін, каб прыняць рашэнне, "на чыім яны баку". Пасля гэтага адбыўся ўсплёск заяў.

Bysol — фонд, створаны для аказання дапамогі і падтрымкі тым, хто пазбавіўся працы па палітычных прычынах.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: