Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Не купляйце вырабы з футра!

Моладзевая ініцыятыва "Адчыненыя клеткі" распачала збор подпісаў за гуманнае стаўленне да пушных жывёл.

"Штогод у Беларусі нараджаюцца і забіваюцца на футра 1 700 лісіц, 250 пясцоў, 140 500 норак і 340 шыншыл (дадзеныя ўзяты з сайта Белстат).

Развядзенне жывёл з мэтай атрымання футра — вельмі жорсткі бізнэс. Рэальнасць пушной індустрыі гняце. Жывёлы праводзяць усё сваё жыццё ў цесных клетках, дзе яны не маюць магчымасці задавальняць свае натуральныя патрэбы. Часта пазбаўленыя дагляду, яны павінны пераносіць непатрэбную боль і пакуты. Пазней жывёлы паміраюць жорсткай смерцю. Футра — не з'яўляецца чымсьці жыццёва неабходным для сучаснага чалавека", — адзначаецца ў звароце.

Моладзевыя актывісты звяртаюць увагу, што ў пастанове Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ад 13.06.2012 № 37 пазначаны стандарты ўмоў утрымання пушных жывёл у клетках. Аднак сёння гэтыя нормы не выконваюцца на беларускіх фермах. Пераканацца ў гэтым можна, паглядзеўшы відэа.

Белорусские пушные фермы from Tomsawyer on Vimeo.


Пры гэтым у Пастанове Міністэрства прыродных рэсурсаў ад 31.01.2008 №9 стандарты ўмоў утрымання для ліс і норак ў вальерах і клетках вышэй нормаў Мінсельгасхарчу. То бок, стандарты Мінпрыроды і Мінсельгасхарчу для адных і тых жа відаў жывёл супярэчаць адзін аднаму.

Ініцыятары звароту заклікаюць не падтрымліваць пушную індустрыю і не купляць вырабы з футра.

Падпісацца пад зваротам за гуманнае стаўленне да пушных звяроў можна тут.


Каментаваць