Не перастанеш расказваць пра Акрэсціна — з «табой можа адбыцца няшчасны выпадак»

Вайсковы шпіталь і КДБ, Акрэсціна і катаванні, пагрозы і звальненне — гісторыя 46-гадовага Алега Крыны ў падкасце «Вясна прыйдзе» (Аўдыё).
Алег Крына

Каля трох гадоў таму Алег пацярпеў у няшчасным выпадку, з-за чаго атрымаў інваліднасць, а цяпер, на працягу года, працуе сталяром у ваенным шпіталі — менавіта гэтая медыцынская ўстанова спецыялізуецца на працы з траўмамі, падобнымі па механізме іх узнікнення з баявой паталогіяй.

Алег адзначае, што 9 і 10 жніўня ён убачыў нечакана вялікі паток пацыентаў з цяжкімі траўмамі. А таксама сцвярджае, што з пацыентамі ўвесь гэты час у шпіталі актыўна працавалі супрацоўнікі КДБ.

Неўзабаве, 11 жніўня, Алег быў і сам затрыманы — у раёне станцыі метро Пушкінскай — і дастаўлены ў ізалятар на Акрэсціна, затым у ЛПП у Слуцку, а затым вярнуўся зноў на Акрэсціна. Пройдзены досвед ён называе "канцлагерам", аб чым актыўна распавядаў сваім калегам. З-за чаго Алегам зацікавіліся двое невядомых людзей у цывільным. Яны папярэдзілі: калі Алег не перастане казаць пра Акрэсціна, то з ім "можа адбыцца няшчасны выпадак".

Неўзабаве, 8 верасня, Алег атрымаў загад: "звольніць за прагулы без паважнай прычыны 17 і 18 жніўня". Менавіта гэтыя дні, адразу пасля вызвалення з ізалятара, Алег выдаткаваў на паход у Следчы камітэт і праходжанне судова-медыцынскай экспертызы.

Больш падрабязна гісторыю Алега Скрыны слухайце ў падкасце:


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: