Нечаканы паварот у справе гомельскай журналісткі

Сёння суд пачаў разглядаць справу гомельскай журналісткі-фрылансеркі Ларысы Шчыраковай, якую вінавацяць у вырабе сюжэта для тэлеканала «Белсат».
Перад судом падтрымаць фрылансерку прыйшлі калегі, грамадскія актывісты ды проста неабыякавыя гамельчукі. Яны прыйшлі да будынка суда з плакатамі «я нячэсны журналіст», «я адмарозак», «я нячэсны відэаблогер» і інш. 

Паводле пратакола адміністрацыйнага правапарушэння 6 жніўня Ларыса Шчыракова здзяйсняла падрыхтоўку сюжэта пра заняпад аўтарынка «Асаўцы» для тэлеканала «Белсат», чым парушыла артыкул 22.9 КоАП, бо не з'яўляецца акрэдытаванай супрацоўніцай ўзгаданага тэлеканала ў беларускім МЗС.


Падчас тлумачальнай прамовы фрылансерка заўважыла, што паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама шэрагу міжнародных прававых актаў яна, як і любы іншы грамадзянін, мае права на збор і распаўсюд інфармацыі. Ларыса таксама звярнула ўвагу на той факт, што асобна ўзяты журналіст не мае паўнамоцтваў для публікацыі і распаўсюду матэрыялаў СМІ — гэта справа рэдакцыі. Адпаведна, прыцягваць журналістаў па артыкуле 22.9 КоАП — некарэктна.

Журналістка патлумачыла, што сапраўды была на аўтарынку "Асаўцы" і здымала там відэа, але гэта было не 6 жніўня, як апісана ў пратаколе, а напрыканцы ліпеня. Сведка, якога выклікаў суд, не змог дакладна прыгадаць дату здымак, але таксама заўважыў, што Ларыса наведвала аўтарынак значна раней, чым выйшаў на тэлеканале выніковы сюжэт.

Ларыса Шчыракова падала хадатайніцтва для выкліка ў суд іншага сведкі. У судзе абвешчаны перапынак да 4 кастрычніка.






Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Цікаўны
  • 2017-09-28 22:37:54
Дык а што тут нечаканага?

Больш цікавага на «Новым Часе»: