



Напрыканцы шэсця, каля Чарнобыльскай капліцы адбыўся невялічкі мітынг. Выступілі Вячаслаў Сіўчык, Вольга Кавалькова.
Святар БАПЦ айцец Вікенцій прачытаў малітву. У шэсці ўдзельнічала да 50 чалавек. Пасля завяршэння мітынгу некаторыя грамадзяне ўсклалі кветкі да помніка ахвярам Чарнобыля.


Сіўчык падзякаваў прысутным за ўдзел у акцыі. Вольга Кавалькова заклікала падпісваць петыцыю за адмену пастановы Саўміна, паводле якой за любыя масавыя акцыі трэба плаціць за паслугі міліцыі вялізныя грошы.
Каля царквы была вялізная колькасць міліцэйскіх аўтобусаў і міліцэйскае начальства. Дый "ціхароў" падчас акцыі было ці не болей за ўдзельнікаў.