Некалькіх зуброў з Белавежскай пушчы прадалі ў Расію

У Белавежскай пушчы кажуць, што цяпер у нацыянальным парку жыве больш зуброў, чым аптымальна.
Нацыянальны парк «Белавежская пушча», які ўваходзіць у склад Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, прадаў у Расію некалькі зуброў. Пакупнік — ТАА «Виола» з Кастрамской вобласці.

У Белавежскай пушчы кажуць, што цяпер у нацыянальным парку жыве больш зуброў, чым аптымальна. Таму частку з іх можна і прадаць, грошы лішнімі не будуць.

Зубр у Беларусі занесены ў «Чырвоную кнігу» і знаходзіцца пад строгай аховай. У Белавежскай пушчы на дадзены момант жыве блізу 675 зуброў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: