«Неправільны я ідэолаг». З БМЗ у знак салідарнасці з страйкоўцамі звольнілася журналістка шматтыражкі (відэа)

З БМЗ сыходзіць работнік ідэалагічнай службы завода — карэспандэнт газеты "Металург" Сняжана Пагодзіна. Сваё рашэнне яна выказала ў форме заявы на звальненне ў сувязі з нязгодай кадравай палітыкай наймальніка, трактоўкай ідэалагічнай працы на прадпрыемстве, а таксама ў знак салідарнасці з усімі звольненымі работнікамі па іх палітычных перакананнях.




— Няправільны я ідэолаг: адкрыта выказваю сваю грамадзянскую пазіцыю, перажываю за ўсіх пацярпелых ад палітрэпрэсій хлопцаў, страйкую і, о Божа, лайкаю і каментую "апазіцыйную інфармацыю", — каментуе Сняжана. — Але сваю грамадзянскую пазіцыю я мяняць не збіраюся, як і не збіраюся мірыцца з кадравай палітыкай наймальніка. Менавіта таму я напісала заяву на звальненне ў знак салідарнасці з усімі пацярпелымі беларусамі за іх палітычныя перакананні.

Цяжка глядзець на ўсё, што адбываецца ў нашай краіне, але яшчэ цяжэй — на гэта не глядзець. Гэты летаргічны сон павінен хутка скончыцца, і мы ўсе прачнемся ў новай і свабоднай Беларусі! Веру!

"Я веру, што ўсе нашы ахвяры не марныя, я веру, што ўжо зусім хутка мы зможам смела і адкрыта пісаць праўду, я веру, што ў нашай краіне запануюць мір і справядлівасць. Жыве Беларусь!" — так завяршае свой відэазварот журналіст БМЗ.

Нагадаем, першы працоўны БМЗ Сяргей Анісімаў, які адкрыта заявіў аб сваёй пазіцыі, быў звольнены на наступны ж дзень. Услед за ім да страйку далучыліся яшчэ шэсць чалавек, усе яны ўжо пазбавіліся працы.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: