«Неспартыўныя паводзіны» на «Уімблдоне» абышліся Арыне Сабаленка ў $10 000

Суддзі «Уімблдона» вынеслі рэкордную суму штрафаў за першы тыдзень тэніснага турніру, паведамляе Еўрарадыё.
Арына Сабаленка / "Фэйсбук"

Арына Сабаленка / "Фэйсбук"

На 106,4 тысячы долараў "патрапілі" адразу 15 удзельнікаў. У іх ліку беларуская спартсменка Арына Сабаленка. Як паведамляе Тelegraph, яе пакаралі за "неспартыўныя паводзіны". Што канкрэтна нарабіла тэнісістка, не гаворыцца. Вядома, што штраф у 5 500 долараў быў накладзены на расійскага спартсмена Данііла Мядзведзева "за тое ж злачынства" пасля таго, як ён пашкодзіў травяной корт сваёй ракеткай і адмовіўся паціснуць руку суддзі ў канцы гульні.

Нагадаем, што ў мінулым годзе штрафы за нецэнзурныя выказванні, паламаныя ракеткі і іншыя правіны, якія ўключаюць спазненні на корт, парушэнні дрэс-кода, за два тыдні спаборніцтваў склалі ўсяго 68 тысяч долараў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!