Невядомы паведаміў пра «мінаванні» мінскіх гатэляў, аэрапорту і чыгуначнага вакзалу

Раніцай 19 жніўня ў аператыўна-дзяжурную службу ГУУС Мінгарвыканкаму паступілі паведамленні ад персаналу гатэляў «Беларусь», «Гарні» і «Юбілейная», а таксама адміністрацый Нацыянальнага аэрапорту «Мінск» і чыгуначнага вакзалу, піша «Свабода».

Каля гатэля "Гарні" / Прэс-служба МУС

Каля гатэля "Гарні" / Прэс-служба МУС

Раніцай 19 жніўня ў аператыўна-дзяжурную службу ГУУС Мінгарвыканкаму паступілі паведамленні ад персаналу гатэляў «Беларусь», «Гарні» і «Юбілейная», а таксама адміністрацый Нацыянальнага аэрапорту «Мінск» і чыгуначнага вакзалу.

Ва ўсіх выпадках на электронную пошту прыйшло паведамленне ад невядомай асобы пра нібыта закладзеныя выбуховыя прылады ў гэтых аб’ектах.

 

Сапёрна-піратэхнічныя і следча-аператыўныя групы выехалі па адрасах, яны вядуць абследаванне будынкаў, шукаюць выбухоўку. Ня выключаецца эвакуацыя персаналу і пастаяльцаў гатэляў і пасажыраў з аэрапорту і вакзалу. 

Мінскі чыгуначны вакзал пакуль адкрыты. Па вакзале перыядычна ходзяць патрулі. Эскалатары прыпынілі, гучаць прапановы аб эвакуацыі, наведнікаў спакойна выводзяць з будынку.

 

На чыгуначным вакзале

Кіраўніцтва ГУУС Мінгарвыканкаму просіць захоўваць спакой і не паддавацца паніцы.

Ад пачатку гэтага года праваахоўныя органы атрымалі больш за тры дзясяткі паведамленняў аб замінаваных аб’ектах, аднак ніводзін такі факт не пацвердзіўся.

 

Што важна ведаць пра «мінаванне» будынкаў у Беларусі

 

Эвакуацыя на чыгуначным вакзале ў Мінску, 31 сакавіка 2019 года

Ад пачатку 2019 года за ілжывае мінаванне будынкаў па ўсёй Беларусі завялі каля 20 крымінальных спраў. Расследаванні працягваюцца.

31 сакавіка невядомы паведаміў, нібыта замінаваны чыгуначны вакзал, а таксама гандлёвыя цэнтры Galileo і «Замак».

6 красавіка праз тэлефон сказалі, што ў гандлёвым цэнтры «Галерэя» закладзена выбухоўка.

27 красавіка абмежавалі рух менскага метро з прычыны «замінавання» станцыі «Уручча». Пазней увечары затрымалі чалавека, які меркавана зрабіў ілжывы званок.

29 красавіка паведамлялася пра «мінаванне» аэрапорту, вакзалу і гатэля ў Мінску.

У 2018 годзе па краіне міліцыя зафіксавала 23 ілжывых «паведамленні аб небяспецы», піша МУС Беларусі.

Паводле арт. 340 Крымінальнага кодэксу заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы можа карацца:

штрафам ці арыштам;

да 5 гадоў абмежавання волі;

ад 3 да 7 гадоў пазбаўлення волі.


Паводле www.svaboda.org



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!