Невядомыя падпалілі сцэну ў парку Дружбы Народаў

Мінулай ноччу невядомыя падпалілі сцэну ў парку Дружбы Народаў. Сталічныя ўлады паставілі канструкцыю дзеля канцэртаў, якія будуць ладзіць у парку БРСМ і «Белая Русь». Пра гэта паведамляе Белсат
Менавіта з гэтай нагоды мітынг Святланы Ціханоўскай апынуўся пад пытаннем, піша Telegram-канал NEXTA.

Каля сцэны ў парку Дружбы Народаў працуе міліцыя, АМАП, Следчы камітэт і нават КДБ. Падставай для такой колькасці спецслужбаў стаў падпал сцэны невядомымі ўначы. У выніку падпалу згарэла пластыкавая задняя частка сцэны.

Сцэна з’явілася з ініцыятывы мясцовых уладаў, якія далі дазвол на правядзенне канцэртаў БРСМ і «Белай Русі». І гэта можа стаць перашкодай для правядзенне агітацыйнага мітынгу Святланы Ціханоўскай, які запланаваны на 6 жніўня. Пакуль штаб Ціханоўскай не паведамляе пра адмену акцыі, але заклікаў прыйсці на пікет не гучыць.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: