Невядомыя ў масках разграмілі кватэру экс-пракурора Бабака. Дзе ён сам — невядома

Сваякі былога пракурора Яўгена Бабака паведамілі «Нашай Ніве», што сёння з ім неспадзявана знікла сувязь — нечакана для чалавека, які сядзіць дома з каронавірусам. Брат, які прыехаў праведаць Яўгена, знайшоў узламаныя дзверы і ўшчэнт разнесеную кватэру, ускрывалі нават плінтусы.

«Гэта жах», — кажа брат.

Паводле слоў суседзяў, раніцай да Бабака прыехала група захопу ў бронекамізэльках, гэтыя людзі ў тамбуры крычалі «Адмыкай», у двары былі два характэрныя бусікі. Пасля ўсяго Яўгена звезлі. Дзе ён цяпер і хто праводзіў затрыманне, невядома. Сваякам ніхто не паведаміў.



Яўген Бабак сышоў з пасады памочніка пракурора Першамайскага раёна пасля таго, як у пракуратуры праігнаравалі яго прадпісанне аб правядзенні праверкі па факце жорсткага збіцця байкераў людзьмі ў форме супрацоўнікаў ДАІ ў жніўні 2020-га.

Пасля гэтага Бабак заявіў, што не можа працаваць ва ўмовах бяздзеяння юстыцыянальных органаў і маўчання ўсіх адказных асоб у адказ на беззаконне на вуліцах.

Апошнім часам працаваў у ІТ-кампаніі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: