«Невыносныя ўмовы працы». «Белыя халаты» распавялі аб звальненнях у абласной бальніцы ў Бараўлянах

Набліжаны да беларускай медыцынская супольнасці тэлеграм-канал «Белыя халаты» ад імя ананімнай крыніцы паведаміў аб дэфіцыце кадраў у абласной клінічнай бальцы ў Бараўлянах, а таксама аб звальненнях супрацоўнікаў.
Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак

«Вітаю. Працую ў Мінскай абласной клінічнай бальніцы ў лабараторыі, якая знаходзіцца ў Бараўлянах, — распавядае крыніца. — З кадрамі ў нас вельмі вялікія праблемы. Я буду распавядаць менавіта пра нашым аддзяленні. Недахоп лекараў і, асабліва, лабарантаў.

За апошнія полгода звольнілі па артыкуле трох лабарантаў, якія пісалі заяву на звальненне, але іх адмаўляліся звальняць. У бліжэйшыя два месяцы звольніцца яшчэ тры лабаранты. Прычына банальная — невыносныя ўмовы працы з-за вельмі вялікага наплыву пацыентаў, бо частка бальніц зачынена пад кавідных пацыентаў.

Меры? Аніякіх. Адміністрацыя не прымае ніякіх крокаў, каб утрымаць сваіх супрацоўнікаў. Буду рада, калі гэта будзе вядома. Дзякуй».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: