Інфекцыйныя свінні з Бярозы пойдуць на тушонку

Сярод жыхароў Бярозы распаўсюдзілася інфармацыя, што на мясцовы мясакамбінат машынамі вязуць яшчэ жывых свіней з свінакомплексу “Усходні” Баранавіцкага раёна, дзе ў жывёл, па афіцыйнай версіі, выяўлены рэспіраторна-рэпрадуктыўны сіндром свіней.



Нягледзячы на тое, што намеснік дырэктара па маркетынгу і вытворчасці Анатоль Проц катэгарычна абверг інфармацыю, іншыя адказныя супрацоўнікі мясакамбінату пацвердзілі, што завезена 4 тысячы такіх свіней. З іх на мясакамбінаце здохла 4.

Іх адправілі на  Бярозаўскае прадпрыемства па перапрацоўцы другаснай жывёльнай сыравіны “Сарыю” на мясакосную муку. Праўда, запэўнілі, што гэта мяса не пойдзе ў каўбасы, а толькі ў тушонку, якая будзе адпраўлена на свінакомплекс, і тыя будуць самі прадаваць. Сцвярджаецца, тушонка будзе бяспечнай, паколькі мяса праходзіць стэрылізацыю згодна ўстаноўленых ветсанправіл.

 spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: