Ні арышты, ні штрафы не спыняюць пратэсты ў Берасці

Пасля шматлікіх затрыманняў, судоў і арыштаў, людзей, якія выйшлі на плошчу Леніна ў Брэсце пакарміць галубоў, у гэтую нядзелю прыйшло болей, чым у мінулую. «Кармленне галубоў» – акцыі пратэсту жыхароў Берасцейшчыны супраць будаўніцтва ў рэгіёне заводу па вырабе акумулятарных батарэй.

Менавіта на гэты дзень, супрацоўнікі міліцыі выклікалі позвамі ў РАУС незалежных журналістаў, грамадскіх актывістаў, каб паменшыць грамадскі запал акцый пратэсту, якія ад вясны праводзяцца ў Берасці.

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін, які займаецца маніторынгам мірнага сходу, паведамляе, што супрацоўнікі міліцыі ў цывільным фіксуюць на відэакамеры ўсё, што адбываецца на плошчы.

Выкліканых на сёння ў Ленінскі РАЎС грамадскіх актывістаў Валерыя Фамінскага і Алеся Аблаку пакінулі ў ІЧУ да суда. Ёсць меркаванне, што іх пакараюць за ўдзел у акцыі 14 кастрычніка, паводле арт. 23.34 КаАП.

spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць