Ні мовы, ні кавы сёння не будзе (абноўлена)

З-за рознагалоссяў сёння не будзе заняткаў "Мова ці кава". Адзін з вядучых курсаў Франак Вячорка праз Facebook папрасіў прабачэння.

 



"Наша ніва" нагадае, што 15 кастрычніка ў Мінску планавалася адкрыццё новага навучальнага сезона курсаў беларускай мовы "Мова ці кава". Аднак у камандзе вядоўцаў, сярод якіх заснавальніца адукацыйнага брэнду Кацярына Кібальчыч, паэтка Валярына Кустава, журналісты Алесь Залеўскі і Франак Вячорка, з'явіліся рознагалоссі.

Прычынай ідэалагічнага расколу сталі выказванні журналісткі расійскага першага канала Кацярыны Кібальчыч наконт сітуацыі ва Украіне, якую не падзяліла астатняя частка каманды.

Курсы "Мова ці кава" былі адкрытыя ў Маскве ўвосень 2012 года, 18 лютага 2013-га адбылося адкрыццё курсу ў Мінску. У беларускай сталіцы ёсць таксама курсы "Мова нанова", што аддзяліліся ад "Мовы ці кавы".

А вось, што паведаміла Кацярына Кібальчыч на старонцы праекта ў Facebook.
 

"Гучаць заклікі байкатаваць курсы. Некаторыя вядоўцы таксама лічаць, што заняткі трэба адмяняць. Тым не менш я прымаю рашэнне правесці СЁННЯ адкрытую сустрэчу "Мова ці кава". Яна можа стаць апошняй. Запрашаю а 19-й гадзіне ў Галерэю TUT.BY (ст. метро "Міхалова") нашых студэнтаў, сяброў, неабыякавых людзей. Вы можаце падтрымаць курсы, выказаць сваё меркаванне пра лёс ініцыятывы ці проста развітацца. Важна пабачыць ці сапраўды "Мова для ўсіх" — гэта ідэя блізкая не толькі мне".
Читать полностью:  http://news.tut.by/society/419756.html

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2014-10-15 20:44:32
У гэтым канфлікце стаю хутчэй на баку Кацярыны, але і яна вінавата - тых яшчэ людзей узяла ў сваю каманду... Што да мяне, то я прасоўваў беларускую да з'яўлення курсаў і буду прасоўваць яе незалежна
ад іх лёсу. Дбаючы пра культуру мовы (прывітанне журналістам "НЧ").
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: