
«Ніякіх масавых мерапрыемстваў не было». Эканамісту Дзмітрыю Круку далі 15 сутак
- Грамадства
- 30-11-2020
Вядомаму эканамісту, сябру Каардынацыйнай рады Дзмітрыю Круку далі 15 сутак арышту па ч.1 арт. 23.34. Рашэнне вынесла суддзя Анастасія Ачалава ў судзе Ленінскага раёна, паведамляе tut.by.

— Адзін сказаў «Затрымліваем», нас вывалаклі і затрымалі, — тлумачыць Крук. — Ніякіх масавых мерапрыемстваў у гэтым перыметры не было, таму прыняць удзел у тым, чаго не было, немагчыма.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!