«Ніколі ў жыцці не падумала, што Севярынец лысы і ў зэкаўскай робе будзе выглядаць так стылёва»

«Гэта дзіва, але яны адтуль і праўда часам тэлефануюць на вайбер! З відэа». Вольга Севярынец распавяла, што Павел учора патэлефанаваў ёй на вайбер.

Жонка палітвязня Вольга Севярынец распавяла на сваёй старонцы ў фэйсбуку, што Павел Севярынец учора патэлефанаваў ёй на вайбер.

«Мая старонка ператварылася ў сакратарыят Паўла Севярынца. Але аб іншых рэчах пісаць зусім не хочацца, — піша Вольга. — Сям'я хвалюе мяне зараз найбольш. Паша ўчора першы раз патэлефанаваў з калоніі! Гэта дзіва, але яны адтуль і праўда часам тэлефануюць на вайбер! З відэа. Я яго бачыла на экране тэлефона — дзівосныя, забытыя адчуванні, рукі дагэтуль, здаецца, дрыжаць. Але самае незвычайнае: я б ніколі ў жыцці не падумала, што Севярынец лысы і ў зэкаўскай робе будзе выглядаць так стылёва».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: