«Нечакана і прыемна!» Ніна Багінская атрымала ліст ад Івана Комара

Пра гэта спадарыня Ніна распавяла «Новаму Часу».
Ніна Багінская

Ніна Багінская

Ніна Багінская атрымала ліст ад Івана Комара ў адказ на дасланую яму віншавальную паштоўку. Іван напісаў ліст па-беларуску і выказаў словы шчырай падзякі. Па словах Івана, за чатыры месяцы зняволення ён атрымаў усяго дзве паштоўкі. У лісце хлопец просіць расказваць, «як там Курапаты», а таксама разважае пра стан экалогіі ў свеце. «Чалавецтва руйнуе сябе, эксплуатуе прыроду», — піша Комар.

12 лютага у судзе Савецкага раёна Мікіту Емяльянава і Івана Комара прысудзілі да 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за восеньскія акцыі: спачатку чырвонай фарбай быў запэцканы будынак гарадскога суда, а потым з другой спробы кактэйлем Молатава былі пашкоджаны дзверы аднаго з будынкаў СІЗА. Хлопцы кажуць, што зрабілі гэта, пратэстуючы супраць пераследу палітычных зняволеных.

Праваабаронцы прызналі анархістаў Мікіту Емяльянава і Івана Комара палітвязнямі і патрабуюць перагляду прысуду.

Дзясяткі беларускіх журналістаў, мастакоў, фатографаў, культурных работнікаў і блогераў падпісалі адкрыты ліст, у якім выказваецца нязгода з прысудам. Падпісанты ліста звяртаюць увагу на тое, што суд не праверыў заявы Комара пра прымус да дачы паказанняў, пра жорсткае абыходжанне і пагрозы катаваннямі, а таксама на тое, што было парушанае права Емяльянава не сведчыць супраць сябе, а таксама карыстацца дапамогай адваката

«Мы лічым, што Мікіта Емяльянаў і Іван Комар прыгавораны да празмерна жорсткага пакарання, якое з'яўляецца відавочна непрапарцыйным зробленаму», — гаворыцца ў лісце. Падпісанты патрабуюць неадкладнага перагляду прысуду пры захаванні права на справядлівае судовае разбіральніцтва.

Дасылаць лісты і паштоўкі Мікіту Емяльянава і Івану Комару можна па адрасе: Мінск, вул. Валадарскага, д.2, СІЗА-1, 220030.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: