Ніна Багінская паручылася за праваабаронцу Марфу Рабкову (фотафакт)

Кампанія па зборы паручальніцтваў ад грамадзян за вызваленне з-пад варты праваабаронцы «Вясны» Марфы Рабковай працягваецца. 

Ніна Багінская падпісвае паручальніцтва за Марфу Рабкову. Фота: spring96.org


Кампанія па зборы паручальніцтваў ад грамадзян за вызваленне з-пад варты праваабаронцы “Вясны” Марфы Рабковай працягваецца.

На гэты момант хадайніцтва наконт змянення меры стрымання Марфы Рабковай, не звязанай з пазбаўленнем волі, падпісалі амаль 150 чалавек.

У межах кампаніі паручылася за праваабаронцу "Вясны" вядомая 73-гадовая палітычная актывістка Ніна Багінская. Актывістка лічыць, што ў такія складаныя часы ў Беларусі важна праяўляць салідарнасць з беларусамі, якія пераследуюцца па палітычных матывах, усімі магчымымі спосабамі.

Праваабаронца "Вясны" Марфа Рабкова ўтрымліваецца ў Следчым ізалятары №1 Мінска ўжо больш за два тыдні. Праваабаронцы лічаць, што спробы абвінаваціць Марфу Рабкову ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў з’яўляюцца неабгрунтаванымі, надуманымі і палітычна матыванымі, накіраванымі на перашкоду яе праваабарончай дзейнасці. Палітычна матываваны пераслед Марфы Рабковай адбываецца на фоне бязлітаснай вайны, якую улады абвясцілі ўсяму беларускаму грамадству.

Ніна Багінская падпісвае паручальніцтва за Марфу Рабкову. Фота: spring96.org

Калі вы таксама лічыце, што змяшчэнне праваабаронцы "Вясны" Марфы Рабковай у СІЗА неабгрунтаванае, запаўняйце хадайніцтвы і перадавайце яго нам для падачы ў Следчы камітэт і суд. Зрабіць гэта яшчэ можна сёння, 8 кастрычніка, да 21 гадзіны на офісе "Вясны" па адрасе: г. Мінск, праспект Незалежнасці, 78А-48.

На падставе вашых паручальніцтваў праваабаронцу Марфу Рабкову могуць вызваліць з-пад варты.

Нагадаем, каардынатарка Валанцёрскай службы ПЦ “Вясна” Марфа Рабкова была затрыманая 17 верасня ў Мінску. Ёй прад'яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванні такой дзейнасці. Цяпер Марфа знаходзіцца пад вартай у СІЗА №1 у Мінску. Санкцыя артыкула, які ёй інкрымінуецца, прадугледжвае арышт або пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў. Марфа прызнаная палітычнай зняволенай і вязнем сумлення.


spring96.org



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: