Ніна Багінская правяла арыгінальны перфоманс у судзе ў Мінску

Вядомая актывістка беларускага дэмакратычнага руху Ніна Багінская правяла арыгінальны перфоманс у судзе Маскоўскага раёна ў Мінску, паведамляе «Еўрарадыё» .

24 студзеня там прайшоў суд над Аланай Гебрэмарыям з "Моладзевага блоку". Яе аштрафавалі на 810 рублёў за ўдзел у антыінтэграцыйнай акцыі 20 снежня.

Пасля заканчэння суда Багінская заняла месца суддзі і выступіла з прамовай перад прысутнымі на працэсе некалькімі дзясяткамі чалавек (відэа з'явілася на тэлеграм-канале @wish_happy_2020). Яна крытычна выказалася пра суддзю і сітуацыю ў краіне. 

Перфоманс актывісткі зафіксаваў на відэа чалавек у цывільным.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: