Ніну Багінскую атрафавалі на 50 базавых

Сёння ў Мінскага раёна судзяць 73-гадовую Ніну Багінскую, пасля перапынку на дапрацоўку пратаколаў суд працягнуўся.

Фота Арцёма Лявы

Фота Арцёма Лявы


Ніну Багінскую затрымалі ў Курапатах 5 красавіка разам з Паўлам Севярынцам. Актывістка спрабавала спыніць у Курапатах экскаватар, што ставіў плот на месцы крыжоў.

З 5 красавіка і да суда Ніна Багінская знаходзілася ў ізалятары часовага ўтрымання на вул. Скарыны, дзе трымала галадоўку.

Ніну Багінскую, згодна са складзенымі пратаколамі, абвінавачвалі ў хуліганстве і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Суддзя Аляксей Крапачоў адправіў пратаколы на дапрацоўку. Праз пэўны перапынак суд над спадарыняй Нінай працягнуўся.

Суддзя Аляксей Крапачоў распавёў пра Ніне Багінскай пра яе правы.

Спадарыня Ніна зноў адмовілася ўставаць пры суддзі: «Суд не паважаю. Вы не маеце права мяне судзіць. Вы несапраўдны суд».

Калі суддзя пачуў ад Ніны Багінскай, пра тое, што «ўлада антынародная», пачаў стукаць малатком.

Суддзя Аляксей Крапачоў зачытаў дапрацаваны пратакол міліцыі, дзе паведамлялася, што Багінская наўмысна з хуліганскіх памкненняў перашкаджала правядзенню будаўнічых працаў. Пратаколы былі складзеныя паводле двух артыкулах КаАП: 17.1 — «дробнае хуліганства» і 23.4 — «непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы».

Фота Арцёма Лявы

Фота Арцёма Лявы


«Ваша права — служыць народу Беларусі, а не акупацыйнай уладзе», — звярнулася Багінская да праваахоўнікаў, суддзя загрукаў гэту фразу малатком.

Сведка-міліцыянт у сваім выступе адзначыў, што Ніна Багінская на законныя патрабаванні патрабаванні не перашкаджаць працам не рэагавала.

«Мемарыял Курапаты — лес і крыжы. Агароджа — гэта ганебна! Кожны можа прыйсці ў Курапаты і паставіць там крыж. Бурыць крыжы ў Курапатах нельга. Там косці закатаваных!» — сказала Багінская і дадала: «Вы, міліцыя, выступілі супраць грамадзянскай супольнасці, якая выйшла бараніць Курапаты».

Фота Арцёма Лявы

Фота Арцёма Лявы


«Чаму вы не бароніце народ? Каму міліцыя мусіць служыць чыноўнікам ці народу?» — спытала Ніна Багінская. Суддзя зняў пытанне, бо сказаў, што яно па сутнасці.

Суддзя Аляксей Крапачоў спаслаўся на рапарт намесніка начальніка Мінскага РУУС Сяргея Удодава, на пратаколы затрымання і звярнуў увагу, што Багінская неаднаразова прыцягваліся да адміністратыўнай адказнасці.

У выніку Аляксей Крапачоў вынес прысуд — штраф па 25 базавых велічыняў паводле двух арыткулаў КААП 17.1 і 23.4 — разам 50 базавых, або 1275 рублёў штрафу.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: