NIVEA адмовілася спансіраваць чэмпіянат свету па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі

Брэнд касметыкі NIVEA адказаў беларусцы ў Instagram, што не будзе спансіраваць ЧС-2021 па хакеі, калі яго правядуць у Беларусі. NIVEA — адзін з асноўных спонсараў гэтых спартовых мерапрыемстваў.

spring96.org


«NIVEA выступае за павагу, яднанне і супрацьстаіць усялякім формам дыскрымінацыі і гвалту. Бачачы бягучую сітуацыю, мы вырашылі, што брэнд NIVEA MEN не будзе спонсарам ЧС-2021, калі ён будзе праводзіцца ў Беларусі.

Мы ўжо паінфармавалі IIHF пра гэта і будзем уважліва сачыць за бягучымі абмеркаваннямі», — гаворыцца ў адказе ад афіцыйнага акаўнта NIVEA ў Instagram.



Нагадаем, ЧС-2021 павінен прайсці ў Мінску і Рызе з 21 траўня па 6 чэрвеня 2021 года. Аднак праз палітычную сітуацыю ў краіне і падазрэнні ў прадастаўленні недакладнай статыстыкі па COVID-19 Міністэрствам аховы здароўя шэраг еўрапейскіх краін выказаліся супраць правядзення спаборніцтваў у Беларусі.

Рашэнне аб тым, ці пройдзе чэмпіянат свету ў Мінску, будзе прынята не пазней 27 студзеня на Савеце IIHF.

Паводле tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: