Нядзельны марш народнай інаўгурацыі ў гарадах Беларусі

Ужо сёння анансаваны чарговы пратэстны марш. Яго называюць "народнай інаўгурацыяй". Як звычайна, улады рыхтуюцца да вялікай колькасці пратэстоўцаў. За падзеямі сённяшняга дня ў рэгіёнах сачыце ў нашым анлайне.
У Мінску з самай раніцы перакрылі цэнтр горада, метро, буйныя транспартныя шляхі. Пачаліся затрыманні.

У рэгіёнах людзі таксама выходзяць на марш.

Магілёў. Міліцыя не дае прыхільнікам пераменаў сабрацца на плошчы ля гандлёвага цэнтру «Атрыюм», зь якой традыцыйна пачынаюцца акцыі пратэсту.

У тых, хто на лаўках, правяраюць торбы і патрабуюць выдаліць фотаздымкі зь міліцыяй з мабільны тэлефонаў. На мясцовым прыпынку грамадзкага транспарту, закрытым пасьля 14 гадзінаў, стаіць аўтазак.

Прылеглыя сквэры патрулююць амапаўцы. У дварах — аўтобусы з экіпіяванай міліцыяй.
Супраць пратэстоўцаў на плошчы Арджанікідзэ скарысталі сьвятлошумавую гранату. Калёна зь некалькіх дзясяткаў людзей разьбеглася, шмат затрыманых

Затрыманы журналіст інтэрнэт парталу «Рэгіянальны Магілёў» Уладзімер Лапцэвіч

Падчас хвалі затрыманняў аднаго мужчыну, Аляксандра Альмачкова, сілавікі выцягнулі з машыны і закінулі ў міліцэйскае аўто. У машыне Аляксандра засталося дзіця. Супрацоўнік ДАІ сеў за стырно і адвёз яго ў РАУС, але ў які — невядома,


Горадня. Каля сотні чалавек прыйшлі да моладзевага цэнтру «Галяктыка», проста стаяць. Тут жа міліцыя і Чырвоны крыж. Сыгналяць рэдкія машыны

Каля моладзевага цэнтру «Галяктыка» затрымалі некалькі чалавек
Затрымалі галоўнага рэдактара парталу NewGrodno Ігара Бублікава

Людзі перайшлі ў раён аўтавакзала. За імі прыехалі аўтазакі. Калёна сілавікоў пахадзіла вакол, нікога не хапалі. Калёна зь дзясяткаў чалавек рушыла па вуліцы Карла Маркса і Сацыялістычнай у бок Драмтэатру, а таксама іншымі вуліцамі ў бок цэнтру. З бальконаў людзі крычаць «Жыве Беларусь»

Пратэстоўцы разьмеркаваліся па вуліцах і дварах цэнтра. На Савецкую плошчу прыехаў аўтазак і міліцэйскія мікрааўтобусы. Працягваюцца кропкавыя затрыманьні. Супраць пратэстоўцаў пускалі сьлезацечны газ




Затрымалі журналістку Вольгу Камякіну і фатографку Кацярыну Гардзееву,


Затрыманьні пачаліся таксама ў Наваполацку.
Ліда, там ужо пачаліся затрыманьні. Аднаго з затрыманых нясуць за рукі і за ногі ў бусік.
Жодзіна
 Гомель. Калёна рухаецца па вуліцы Савецкай. Унутраныя войскі ўступаюць у спрэчкі зь людзьмі, кажуць: «Ну і дзе ваша Сьвета? Вось цётка як задурыла вам галаву!»



Сілавікі выкарыстоўваюць слезацечны газ.



Салігорск


Бабруйск. Затрымалі мінімум трох чалавек. Сілавікі выскоквалі зь мікрааўтобусаў і захоплівалі тых, хто адстаў ад калёны. Адзін затрыманы дэманстрант быў з сабакам — міліцыянты «ўручылі» жывёлу жанчыне, якая ішла побач

Брэст. Тут таксама пратэставы марш — і таксама затрыманні. Ратуючыся ад сілавікоў, мужчына ўскочыў у фантан. "Людзі ў чорным" мачыць ногі не сталі — пачакалі, пакуль выйдзе, і затрымалі мокрага.

Баранавічы. «Цэнтр ачэплены, дождж, але людзі неяк сабраліся. Некалькі разоў амапаўцы спрабавалі затрымліваць, але людзі не даваліся, адбівалі, сталі ў счэпкі, размаўлялі. Здаецца, сілавікам самім надакучыла, працавалі без энтузіязму»
 Ваўкавыск. Каля 150 дэманстрантаў, не менш за 5 затрыманых, 

Каля сотні пратэстоўцаў прайшлі сёння маршам у Бабруйску. 


Калона ў Салігорску, скандуюць "Верым! Можам! Пераможам!


Кобрын сёння таксама прайшоў маршам,
У Жодзіне дэманстранты перакрылі цэнтральную дарогу.


Жабінка


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: