Нягледзячы на абяцанні, супрацоўнікаў жлобінскага БМЗ пачалі караць за страйк

17 жніўня супрацоўнікі Беларускага металургічнага завода абвясцілі страйк і часова спынілі працу ўсіх трох доменных печаў. Такім чынам яны выказвалі пратэст супраць несправядлівых выбараў і гвалту сілавікоў, піша Радыё Свабода.
Да пратэстоўцаў выйшлі прадстаўнікі адміністрацыі завода. Намеснік генеральнага дырэктара Мікалай Анелькін абяцаў, што за страйк караць не будуць. «Мы нікому не забаранялі, нікога караць не будуць», — сказаў Анэлькін.

Але адбылося па-іншаму. На заводзе выйшла распараджэнне, згодна з якім 12 чалавек, якія ўдзельнічалі ў страйку, пазбаўленыя «стымуляцыйных даплатаў на 100 адсоткаў». Пазней рабочых БМЗ пачалі караць праз суд за нібыта ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

12 содняў арышту атрымаў супрацоўнік завода Віталь Савельеў.

25 верасня суд Жлобінскага раёна пакараў арыштам на 12 содняў супрацоўніка БМЗ Сяргея Кураленю. У яго дома — малое шасцігадовае дзіця і цяжарная жонка, але гэта не спыніла суддзю.

Сяргея Кураленю адправілі адбываць арышт з залы суда.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: