«Бабушки и деды! Идём до победы!» У Мінску прайшоў марш пенсіянераў, ёсць затрыманні (фота, відэа)

У панядзелак, 30 лістапада, у мінску пенсіянеры зноў выйшлі на традыцыйны Марш мудрасці. Шэсцю пастаянна перашкаджалі сілавікі, але людзі працягвалі ісці.
Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

А 14-ай гадзіне шэсце стартавала з плошчы Незалежнасці, але ўжо праз некалькі соцень метраў пенсіянеры сустрэлі кардон. Людзі вырашылі абыходзіць яго па праезнай частцы.


16.22.
Затрыманых на Валадарскага адвезлі ў Маскоўскае РУУС. Затрымалі ў тым ліку проста мінакоў.

Таксама паведамляецца, што падчас маршу затрымлівалі фотакарэспандэнта «Спутника» Віктара Талочку. Пазней яго вызвалілі з Цэнтральнага РУУС.

Нягледзячы на разбіванне калонаў і затрыманні, Марш мудрасці ў Мінску ўсё ж адбыўся, сабраўшы больш за тысячу ўдзельнікаў.

16.03. Удзельнікаў меншай калоны Маршу пенсіянераў сілавікі грузяць у аўтобусы на Валадарскага, паведамляюць чытачы tut.by.

15.50. Карэспандэнт РІА Навіны затрыманая пры асвятленні пратэснага Маршу пенсіянераў у Мінску.

15.44.
 Іх не шмат, але яны дайшлі да плошчы Якуба Коласа.



15.31. Каля СІЗА на Валадарскага траім людзям стала кепска, прыехала хуткая.


15.19. калона ідзе па вуліцы Раманаўская Слабада, насупраць — Ніна Багінская са сцягам.


І яшчэ колькі фотаздымкаў сённяшняга маршау ад tut.by



15.07.
 «Бабушки и деды! Идём до победы!» — скандуе калона блізу Юбілейнай плошчы.


14.55. Частка ўдзельнікаў Маршу пенсіянераў каля будынка КДБ вадзіла карагод. Пасля іх адціснулі людзі ў шлемах і з дубінкамі ў руках.




Атмасфера сённяшняга марша ў фотаздымках «Белсата»


14.50. Заціснуўшы частку калоны ў кола, сілавікі затрымалі некалькі чалавек.



14.38. Калона пайшла па Гарадскі Вал у бок Раманаўскай Слабады. Іх суправаджаюць бусікі, з якіх перыядычна выбягаюць сілавікі.

14.32. ДТЗ з удзелам бусікаў і сілавікоў — падбілі свайго ж.



Ніна Багінская таксама выйшла на марш. Фота onliner.by



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: