Па словах Блатэра, яго пераемніка выберуць на экстрэным канкгрэсе, што павінен адбыцца ў перыяд са снежня па сакавік. Да гэтага моманту ён працягне выконваць абавязкі кіраўніка
арганізацыі.
На мінулым тыдні Блатэр выйграў чарговыя выбары прэзідэнта арганізацыі. Яго адзіны канкурэнт — іярданскі прынц Алі — зняў сваю кандыдатуру пасля таго, як
прайграў у першым туры з разгромным лікам.
Выбары праводзіліся на фоне найбуйнейшага карупцыйнага скандалу ў гісторыі ФІФА. Швейцарскія праваахоўныя органы затрымалі па падазрэнні ў атрыманні хабараў 9 чыноўнікаў арганізацыі.
Блатэр кіраваў ФІФА амаль 17 гадоў.