Някляеў спрачаецца з расійскім пісьменнікам Быкавым пра «спалоханую Беларусь»

Паэт і былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Уладзімер Някляеў звярнуўся з адкрытым лістом да расійскага пісьменніка Дзмітрыя Быкава, паведамляе «Радыё Свабода».
Уладзімер Някляеў выступае на мітынгу ў Мінску 21 снежня 

Уладзімер Някляеў выступае на мітынгу ў Мінску 21 снежня 


20 снежня Быкаў у эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» ацаніў сітуацыю ў Беларусі фразай «25 гадоў фактычнага рабства дарма не прайшлі».

«Я бачыў у Беларусі ў апошнія 25 гадоў жахлівую дэградацыю на ўсіх узроўнях. І вялікай літаратуры за апошні час я там не бачыў, хоць аддалена параўнальнай з Караткевічам і нават з Алексіевіч. Я не бачыў за апошні час там сур’ёзнай драматургіі, кінематографу. Не бачыў я там нічога, што магло б неяк справакаваць культурны выбух. А раз гэтага няма, то няма і апазіцыі».


Чытайце таксама:

Дзмітрый Быкаў: у Беларусі жахлівая дэградацыя на ўсіх узроўнях



Уладзімер Някляеў пачынае свой ліст так: «Хацеў напісаць вам, Дзмітрый Львовіч, яшчэ год таму, калі вы прыязджалі ў Беларусь, якую “ніколі не бачылі такой спалоханай”. Настолькі спалоханай, што “нават апазіцыйныя інтэлігенты гатовыя згуртавацца вакол Лукашэнкі як ледзь не апірышча супраціву рускаму свету”.

Я хацеў спытаць вас тады: з чаго вы гэта ўзялі? Каго мелі на ўвазе? Маючы дачыненне да “апазіцыйных інтэлігентаў”, запэўніваю вас, што ніколькі не спалоханы, і гатовы “згуртавацца ў супраціве рускаму свету” вакол каго заўгодна, толькі не "вакол Лукашэнкі". Як і вы, спадзяюся, не гатовыя згуртавацца ў барацьбе за рускі свет вакол Пуціна».

Някляеў паказвае здымкі з апошніх пратэстаў у Мінску супраць інтэграцыі з Расіяй: «Гэтыя людзі падобныя на перапалоханых рабоў? Нават чалавек, якому 82 гады, адказвае журналісту, спытаеце, што ён будзе рабіць, калі Расія паспрабуе далучыць Беларусь: “Я добра ўмею страляць!”»

Паводле Някляева, са словаў Быкава можна зрабіць выснову, што Беларусь не мае шанцаў пасці па еўрапейскім шляху, але насамрэч «шанцы стаць еўрапейскай краінай у Беларусі ёсць! І шанцы гэтыя значна вышэй, чым у Расіі, у якой яны пакуль сапраўды не праглядаюцца».

Някляеў таксама адказвае на словы Быкава пра культурны заняпад у Беларусі: «У прадстаўнікоў рускай культуры як было, так і застаецца перакананне ў непаўнавартаснасці суседніх з ёй культур і іх прадстаўнікоў, якія быццам бы па прыроднай, беларускай або ўкраінскай недасканаласці не здольныя падняцца ўпоравень з “рускім геніем”. У сувязі з гэтым магу нагадаць пра тое, што еўрапейская культура рухалася не з усходу на захад, а наадварот, і што культуры, перш за ўсё літаратуры, пісьменству вучыў Маскву полацкі манах».

 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: