Някляеў, Статкевіч, Сіўчык, Вінярскі, Кулакоў і Афнагель на свабодзе!

Апазіцыйныя палітыкі Уладзімір Някляеў, Мікалай Статкевіч, Вячаслаў Сіўчык, Максім Вінярскі, Леанід Кулакоў і Яўген Афнагель вечарам 25 сакавіка адпушчаны на волю.


Статкевіч быў затрыманы сёння адразу пасля таго, як выйшаў са свайго дома і меў намер накіравацца на шэсце на плошчу Якуба Коласа. Апазіцыйнага палітыка даставілі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў для адбыцця дзесяцісутачнага арышту за адну з акцый, якая прайшла ўвосень 2017 года.

Някляеў быў затрыманы 21 сакавіка. Яго даставілі ў ЦІП на Акрэсціна для адбыцця дзесяцісутачанага арышту, да якога палітык быў прысуджаны яшчэ 1 лістапада 2017 году судом Ленінскага раёну Мінску за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным «Маршы абураных беларусаў 2.0», які прайшоў 21 кастрычніка.

Вячаслаў Сіўчык быў затрыманы 21 сакавіка для адбыцця пяцісутачнага арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі супраць вучэнняў «Захад-2017», якая прайшла 8 верасня. Суд адбыўся ў кастрычніку.

Актывіст Яўген Афнагель 23 сакавіка судом Першамайскага раёна Мінска быў асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту па артыкуле КоАП аб удзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве, аднак пакуль дакладна не ясна, што гэта была за акцыя.

Актывісты Максім Вінярскі (21 сакавіка) і Леанід Кулакоў (23 сакавіка) былі асуджаныя да 10 сутак арышту кожны за ўдзел у акцыі салідарнасці з заблакаваным рэсурсам «Хартыя`97» 13 сакавіка ля парка Чалюскінцаў.

Гэтыя шэсць чалавек, мяркуючы па ўсім, разглядалася ўладамі ў якасці арганізатараў несанкцыянаванага шэсця, якое планавалася 25 сакавіка ад плошчы Якуба Коласа да Опернага тэатра, дзе сталічныя ўлады дазволілі правесьці мітынг і канцэрт.

Паводле naviny.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: