Нямецкі банк KfW IPEX-Bank ануляваў крэдыт на 100 млн.еўра на закупку установак Siemens для Беларусі

Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале заявіў Павел Латушка.

Паводле Паўла Латушкі, ануляваны крэдыт на 100 млн. еўра для мадэрнізацыі беларускай энергасістэмы.

У пачатку красавіка НАУ звярнулася да нямецкіх банкаў, шведскага экспартна-крэдытнага агенцтва EKN і кампаніі Siemens, каб тыя выйшлі са здзелкі па куплі газавых турбін беларускай уладай.

Пасля таго, як шведская EKN адмовілася страхаваць здзелкі па куплі турбін, нямецкі банк KfW IPEX-Bank ануляваў крэдыт на 100 млн.еўра, які планавалася выдаткаваць на закупку газатурбінных установак Siemens.

«Адмена гэтага крэдыту не дазволіць прадстаўнікам нелегітымнай улады завяршыць мадэрнізацыю электрасетак з прыцягненнем знешняга фінансавання з ЕС», — падкрэсліў Павел Латушка.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: