Нямецкае МЗС вызваліла Карбалевіча з франкфурцкага аэрапорта

Пасля сутак, праведзеных у аэрапорце Франкфурта, палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч здолеў трапіць у Страсбур, дзе разам з групай беларускіх журналістаў бярэ ўдзел у сустрэчы з супрацоўнікамі Рады Еўропы.



Пры дапамозе МЗС Германіі палітолагу Валеру Карбалевічу выдалі аднаразовую візу, якая дзейнічае да 8 лістапада. Карбалевіч паведаміў, што пра гэта моцна паклапацілася таксама Рада Еўропы і пасольства Германіі ў Беларусі.
 
 
«Нямецкая паліцыя ў аэрапорце Франкфурта выдала мне візу — да 8 лістапада. Квіток з Франкфурта да Страсбура я купіў за свае грошы, каштаваў ён каля 60 еўра. У выніку нямецкая паліцыя дапамагла і разабрацца, дзе квіток купіць, і як сесці ў самалёт», — сказаў Валер Карбалевіч.
 
 
2 лістапада Валера Карбалевіча затрымала франкфурцкая паліцыя за тое, што ён перасякаў мяжу са славацкай шэнгенскай візай у пашпарце. Яму забаранілі ўезд у Германію і прапанавалі вярнуцца ў Беларусь.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2014-11-04 23:33:05
Я б даў сваю параду беларускім палітолагам: больш вывучаць становішча ў сваёй краіне, адпаведна, менш ездзіць па Страсбургах. Савет Еўропы наш лёс не зменіць, хоць ты яго Радай назаві... А вось
рабочыя з "Граніта" i МТЗ - могуць.

Больш цікавага на «Новым Часе»: