“Няскораны Міхаіл Марыніч”

У Мінску прайшла прэзентацыя кнігі Аляксандра Тамковіча "Няскораны Марыніч". Выданне рыхтавалася да 75-годдзя Міхаіла Марыніча, але сам ён не паспеў убачыць кнігу.



Кніга прысвечана былому міністру знешнеэканамічных сувязяў, былому амбасадару Беларусі ў Латвіі, былому вязню Міхаілу Марынічу, які памёр восенню мінулага года.

На прэзентацыі прысутнічалі шматлікія калегі Марыніча па палітычнай працы, а таксама значная частка дыпламатычнага корпуса на чале з кіраўніком прадстаўніцтва ЕС Майрай Морай.

 

"Лёс Міхаіла Марыніча гераічны і трагічны, павучальны для кожнага з беларусаў. Гэта выданне рыхтавалася да 75-годдзя Міхаіла. На жаль, 17 кастрычніка мінулага года яго не стала. Ён не паспеў пабачыць кнігу, але паспеў пражыць жыццё, вартае таго, каб пра яго ведалі іншыя", – сказаў у часе прэзентацыі аўтар Аляксандр Тамковіч.

Да прысутных таксама звярнулася ўдава Міхаіла Афанасьевіча Таццяна, якая ледзь стрымлівала слёзы.

— Я ўдзячная ўсім, хто працаваў над кнігай — пісаў, перакладаў, макетаваў. Гэта кніга пра тое, якім павінен быць дзяржаўны службоўца, як ён павінен служыць сваёй краіне. Гэта кніга пра галоўны выбар жыцця, кніга пра пераадоленне. Я спадзяюся, што яна натхніць многіх на пераадоленне і перамогі, — сказала падчас прэзентацыі Таццяна Марыніч.

Кніга “Няскораны Міхаіл Марыніч” умяшчае ў сябе адразу тры версіі — па-беларуску, руску і ангельску, а таксама безліч фатаздымкаў з уласнага архіва палітыка.

Паводле  baj.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: