
Мікола Арочка
Лёс не па добрай волі загнаў Міколу Арочку ў родную вёску. На мясцовым пагосце пахаваны два яго сыны, таму Арочкі вярнуліся да сыноў, да землякоў, на Бацькаўшчыну. Там і жылі, трымалі курэй, свіней, коз. Займаліся гаспадаркай, а ў вольны час Мікола Арочка пісаў.

Першы зборнік вершаў Міколы Арочкі, 1958 г.
Я там часта бываў, размаўляў з гэтым мудрым, таленавітым і цікавым чалавекам. Працаваў ён спачатку ў часопісе «Сельская гаспадарка Беларусі», у газеце «Літаратура і мастацтва». З 1966 года быў навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі Навук Беларусі. Напісаў і выдаў дзесяткі кніг паэзіі і прозы, літаратуразнаўчых даследаванняў, крытыкі, перакладаў. Важкім дасягненнем беларускай літаратуры сталі яго драматызаваныя гістарычныя паэмы “Судны дзень Скарыны", “Крэва", "Курганне", “Каранацыя Мендаўга".


З унукам Валерыкам, 1990-я гады
У апошні час 82-гадовы Мікола Арочка моцна хварэў, таму яго з жонкай Марыяй Іванаўнай забраў у Мінск унук. Там ён і памёр. Пахаваюць Міколу Арочку каля сыноў на могілках у вёсцы Вецявічы Слонімскага раёна.
Рэдакцыя НЧ выказвае шчырыя спачуванні родным Мікалая Мікалаевіча Арочкі
антыбеларускіх, амаральных "мастацкіх" ідэй. Прыклад Бахарэвіча, Хадановіча, Мартысевіч, Хоміча і інш. Творцам-патрыётам месца ў сучаснай Беларусі няма. Прыклад таго ж Ю.Станкевіча, Н
Аксёнчык і нш. За адкрытае аплёўванне Купалы, Цёткі, Багдановіча і інш. бел. выдатных майстроў слова Бахарэвіч быў учора ўзнагароджаны 2 прэміяй Гедройца. Выдатнага празаіка-Ю.Станкевіча- нахабна
ВЫКІНУЛІ ў фінале. Прэтэндэнт--варты кнігі Гінеса.